Гарэзліва і весела прайшло свята развітання з зімой у нашай навучальнай установе. Арганізатары мерапрыемства – ХІ “А” клас – наладзілі незвычайнае віншаванне вучняў і настаўнікаў, запрасілі ўсіх жыхароў нашай установы на святочны кірмаш. Гандлярамі на ім выступілі навучэнцы Х “Б “ класа. Колькі прысмакаў розных можна было паспрабаваць! І, безумоўна, сярод іх – бліны, бо яны вельмі падобныя да сонца, якому рады ўсе людзі пасля доўгай зімы!