Правады зімы спрадвеку былі масавымі, шумнымі, забіяцкімі і вясёлымі. У нашы дні свята называецца Масленіцай. Яе гуляюць сем дзён, і на кожны дзень ёсць свае традыцыі. На працягу тыдня прынята рыхтаваць разнастайныя бліны, а ў самы апошні дзень спальваць пудзіла зімы, вітаючы Вясну.
У нашай ліцэі традыцыі шануюць і 15 сакавіка ў пятніцу ў ліцэі святкавалі Масленіцу. Вядома, ды спальвання пудзіла справа не дайшла, у сілу захавання правіл пажарнай бяспекі, а вось бліны, песні і карагоды мелі месца быць. Як заўсёды асаблівай папулярнасцю карыстаўся "Масленічны кірмаш", арганізатарамі якога выступілі вучні "Д" і XI "Б" класаў. Чарга за блінамі, аладкамі і дранікамі стаяла доўгая, але пачастунку хапіла ўсім!
|