9 снежня ў ліцэі быў праведзены цыкл мерапрыемстваў ”Вечна юны, як наша зямля”, прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Арганізатарамі яго сталі вучні ХІ “А” класа.
Раніцай настаўнікаў і ліцэістаў віталі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах.
Яны запрашалі ўсіх жыхароў нашай адукацыйнай установы далучыцца да святочнай акцыі “Чытаем разам творы Максіма Багдановіча”. Таксама агульнай ўвазе быў прадстаўлены відэапраект “Феномен Максіма Багдановіча”.
У гэты дзень на перапынках у ліцэі гучалі песні беларускіх кампазітараў на вершы славутага паэта.
Шмат ліцэістаў адгукнулася на прапанову паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў “Дзівосны свет паэзіі Максіма Багдановіча”.
Прапануем вашай увазе іх работы.
|