28 лютага былі падведзены вынікі гульні - квэста "Гавары са мной па- беларуску". Мерапрыемства было наладжана пры падтрымцы БРСМ. Удзельнікамі квэста сталі каманды ліцэістаў 9 - 11 класаў. Вучні захапіліся гульнёй, прадэманстравалі глыбокія веды не толькі па мове і літаратуры, але і па этнаграфіі, культуры беларусаў, музыцы. Пераможцамі гульні сталі каманды 11 " Д" класа ( 1 месца), 11 "В" класа ( 2 месца), 11 "Г" класа ( 3 месца). Каманды - пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі з лагатыпам квэста.
|