Суббота
23.11.2024 12:07

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [741]
Достижения [123] Знаковые события [59]
Выпускнику [43] Всё о ЦЭ/ЦТ [9]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [17]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [252]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [5] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [11]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [12]
ОО "БРСМ" [8]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



МАСЛЕНIЦА
26.02.2017, 20:15

Масленіца святкуецца ў другой палове лютага – першай палове сакавіка. Гэта адзінае свята, якое дакладна не прымяркоўваецца да пэўнага дня хрысціянскага календара. Абрад сустрэчы першых праяў вясны і провадаў зімы.

Узнікла Масленіца ў дахрысціянскую пару, як абрад сустрэчы першых праяў вясны і провадаў зімы. Гэта было вялікае свята для ўсіх людзей, без адзнакі полу і ўзросту, сямейнага ці сацыяльнага стану. Пачынаецца яно з панядзелка. З чацвярга да нядзелі людзі называюць яе “Шырокая Масленіца”.

Вядомы беларускі этнограф Адам Багдановіч адзначаў, што яна суправаджалася тымі ж катаннямі з горак на санках, катаннямі на тройках, блінамі, як і ў рускіх, аднак былі і асаблівасці , характэрныя толькі для Беларусі. Так, на Уласа (лічыўся апекуном хатняй жывёлы і святкаваўся 11 лютага), які часта супадаў з Масленіцай, у некаторых мясцовасцях спраўлялі “конскае свята”. Коней лепш кармілі, нічога на іх не вазілі. У Барысаўскім і Лепельскім раёнах існаваў масленічны звычай “вазіць бабу на пачастунак”.

Унукі самі ўпрагаліся ў санкі і везлі ўрачыста сваю бабку-павітуху да сябе на бліны ці прывозілі яе на конях. Дзяўчаты збіраліся вечарам і спявалі «масленічныя песні», якія па змесце падзяляліся ў асноўным на дзве часткі. Першыя – пра заклік вясны, чаканне яе, а другія – аб жыцці замужняй жанчыны, прычым гэтыя песні спяваліся пад вокнамі нядаўніх маладых сямей.

Масленічныя абрады, як і калядныя, мелі аграрна-магічнае прызначэнне, і мэтай іх было садзейнічаць пладароддзю зямлі і пладавітасці ўсяго жывога.

На свята пяклі бліны, аладкі, ездзілі вакол вёскі. Усе кругавыя рухі, круглыя прадметы, на думку старажытных людзей, дапамагалі сонцу хутчэй зрабіць гадавы круг, паскорыць надыход вясны.

http://allby.tv/cache/4c5d68b5e170aed75e67e5339cccf3ba.jpg

У час масленічных святкаванняў паміналі продкаў, нябожчыкаў, а ў час развітання з зімой спальвалі ляльку «масленіцы». У многіх кутках Беларусі рабілі гэта так: хлопцы бралі ў каго-небудзь старую барану або кола, клалі на іх салому, дровы, вывозілі на жытняе поле ўвечары і там спальвалi пад песні, крыкі, бегалі з галавешкамі адзін за адным і раскідвалі агонь па полі.

http://allby.tv/cache/e1ae5883fe43376b86d4d6f1a45c8933.jpg

 

На Масленіцу спявалася нямала вясёлых жартоўных песень у мажорным тоне.

У шматлікіх кутках Беларусі сёння паспяхова наладжваюцца «Провады зімы» з катаннем на санях, гарачымі блінамі, чаем і абаранкамі. Сёння, як і раней, людзі чакаюць вясну і ўсім сэрцам імкнуцца наблізіць момант, калі яна прыйдзе. Масленіца дае падставу пабачыць і адчуць усю прыгажосць нацыянальнай культуры і яе непаўторнасці.

 

24 лютага і ў нашым ліцэі святкавалі Масленіцу. Вось як гэта адбывалася…

ФОТООТЧЕТ

Категория: Лицейские новости | Добавил: poliakova
Просмотров: 897 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010