3 лістапада навучэнцы Ліцэя Беларуска – Расійскага ўніверсітэта імя Л.Я.Маневіча наведалі прыгожы і старажытны Мінск – сталіцу нашай сінявокай Беларусі. У час экскурсіі ліцэісты пазнаёміліся з Мінскам розных эпох, ацанілі сучасны горад, у якім штогод з’яўляюцца цудоўныя аб’екты.
Не пакінулі па-за ўвагай і трагічныя старонкі гісторыі Беларусі. Мемарыяльны комплекс “Яма” – адно з месцаў памяці беларускай зямлі. Тут 2 сакавіка 1942 года нацыстамі было расстраляна каля 5000 вязняў Мінскага гета.
Хвіліна маўчання – даніна нашай памяці ахвярам фашызму.
Яркія ўражанні пакінула наведванне Кургана Славы – мемарыяльнага комплексу ў гонар байцоў, якія ваявалі ў гады Другой сусветнай вайны.
|