Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Каб адпачыць у канцы навучальнага года, а таксама яшчэ раз далучыцца да творчай спадчыны песняра Беларусі Янкі Купалы 28 мая вучні 9 “А” класа разам з класным кіраўніком адправіліся на экскурсію па маршруце “Магілёў – Ляўкі - Трафімава крыніца – Магілёў”. Спачатку наш шлях быў скіраваны ў Ляўкі, дзе знаходзіцца Мемарыяльны запаведнік Янкі Купалы.
Ляўкі – мясціна натхнення беларускага песняра. Дзяўчаты і юнакі пабачылі не толькі дачу Янкі Купалы, але і хату лесніка, асабісты аўтамабіль паэта – “Шэўрале”, пазнаёміліся з арыгінальнымі экспанатамі, змешчанымі ў музеі.
Наступны аб’ект нашай экскурсіі - Трафімава крыніца. Старажылы кажуць, што крыніцы вельмі шмат гадоў. Усе пабудовы на яе тэрыторыі зроблены з дубу, што адбіваецца на энергетыцы гэтага месца.
У вясёлым настроі ўсе вярталіся дадому.
|