7 красавіка ў ліцэі прайшла гульня - квэст "Каб вока не замылілася...", ініцыятарамі правядзення якой з'явіліся вучні X "А" класа. Арганізатары квэста - настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Кокатава Любоў Андрэеўна і Клімчук Ірына Мікалаеўна, вучні X "А" класа, а таксама "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi". Удзельнікамі квэста сталі каманды ліцэістаў 9 - 11 класаў. Вучні захапіліся гульнёй, прадэманстравалі глыбокія веды не толькі па мове і літаратуры, але і па этнаграфіі, культуры беларусаў, музыцы. Узнагароджванне пераможцаў адбылося 12 красавіка ў актавай зале ліцэя, на якім прысутнічалі ўсе ўдзельніка квэста. Пераможцамі гульні сталі каманды 11 " А" класа ( 1 месца), 10 "Б" класа ( 2 месца), 10 "Г" класа ( 3 месца).
|