Каляды ў нашым ліцэі – сапраўднае свята, якое чакаюць і да якога рыхтуюцца ўсе яго жыхары. Так адбылося і 13 студзеня гэтага года. У нашым ліцэі разгарнулася сапраўдная тэатральная імпрэза, удзельнікамі якой былі і "конь", і "мядзведзь", і "каза", і "цыгане". Калядоўшчыкі абыходзілі па чарзе ўсе класы, спявалі віншавальныя, хвалебныя песні , жадаючы ўсяго найлепшага. Галоўнай гераіняй была «каза» — у старажытнай славянскай міфалогіі яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і. Яна кідалася то на калядоўшчыкаў, то на гаспадароў, бадала дзяцей. А потым раптоўна заціхала і падала на падлогу. Убачыўшы гэта, ліцэісты выносілі калядоўшчыкам пачастункі.
Ініцыятарамі правядзення Каляд сталі вучні ХІ-ых класаў. Хлопцы і дзяўчаты ХІ “А” і ХІ “Г” класаў падрыхтавалі святочное прадстаўленне, якое нікога не пакінула абыякавым. І ў гэтым вы можаце пераканацца самі.
Вучні і вучаніцы ХІ “Б”, ХІ “В” і ХІ Г” класаў запрасілі ўсіх жадаючых наведаць “Калядны кірмаш”, дзе можна было набыць блінцы, аладкі, розныя прысмакі і духмяную гарбату. А таксама проста адпачыць, паслухаць беларускія народныя песні, далучыцца да вытокаў нашай культуры.
|