Я толькі частку невялічкую
Змог праспяваць
Таго, што расказалі мне
Вятры,
Дарогі,
Валуны і рэкі,
Лясы і зоры;
Я толькі частку невялічкую
Змог перадаць таго,
Што гаварылі вочы,
Вусны,
Рукі,
Людзей, з якімі жыў і сустракаўся.
Таму пад песнямі маімі
На першым месцы
Подпісы іх стаўце.
М.Танк
17 верасня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ТАНКА (ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА СКУРКО) - народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы , Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя
Я. Купалы.
Запрашаем ліцэістаў і настаўнікаў прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтай слаўнай даты: конкурсе літаратурных газет, акцыі “Чытаем творы Максіма Танка разам”, квэсце-гульні “Сцяжынамі песняра заходнебеларускіх барыкад”. |