Вадохрышча - зімовае свята народнага календара, дзень завяршэння Калядаў
(19 студзеня )
У гэты дзень, калі, згодна з праваслаўным календаром, святкавалася хрышчэнне Ісуса Хрыста, асвячалася вада. Народ верыў у цудадзейную сілу такой вады і выкарыстоўваў яе пры розных выпадках і здарэннях: давалі піць хвораму, апырсквалі новую хату перад тым, як засяліцца; вадохрышчанскай вадою асвячалі поле перад сяўбою і труну, перш чым пакласці туды нябожчыка.
На Вадохрышча прыпадалі самыя вялікія маразы, пасля якіх зіма паступова пачынала паварочваць на лета. У народзе казалі : “Трэшчы не трэшчы, прыйшлі вадахрэшчы – не к Ражству, а к Пятру”. Маўляў, большых маразоў ужо не будзе.
На Вадохрышча арыентаваліся ў вызначэнні будучага надвор’я (“На Вадохрышча вельмі сцюдзёна – у жніво вельмі горача”), спрабавалі прадказаць і якасць будучага ўраджаю ( “На Вадохрышча дзень цёплы – будзе хлеб цёмны”). |