Четверг
21.11.2024 22:20

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [741]
Достижения [123] Знаковые события [59]
Выпускнику [43] Всё о ЦЭ/ЦТ [9]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [17]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [252]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [5] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [11]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [12]
ОО "БРСМ" [8]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Цікавыя факты пра Беларусь
30.09.2019, 22:09

   Ці ведаеце вы, што:

   1. Беларусь – самая вялікая з еўрапейскіх краін, якая не мае доступу да мора, а на яе тэрыторыі могуць змясціцца такія дзяржавы, як Бельгія, Швейцарыя і Грэцыя адначасова.

   2. Можна здзівіцца, але продкамі з Беларусі могуць пахваліцца некаторыя знакамітасці з Галівуда: Ліза Кудроу з серыяла “Сябры”, Скарлет Ёхансэн, Харысан Форд, Майкл Дуглас, Луіс Мэйер – адзін з заснавальнікаў знакамітай кінастудыі “Metro Goldwyn Mayer”.

   3. Многія з вас карыстаюцца прылажэннем Viber на сваіх смартфонах. Так, вы здагадаліся, яно створана беларускімі праграмістамі.

   4. Беларусь можа пахваліцца і таленавітымі музыкантамі. Прадстаўнікі нашай краіны двойчы трыўмфавалі на дзіцячым Еўрабачанні: у 2005 годзе (Ксенія Сітнік) і 2007 годзе (Аляксей Жыгалковіч).

   5. Вікторыя Азаранка – адна з лепшых тэнісістак у свеце з 2008 года, а ў 2012 г. займала першае месца ў рэйтынгу. Зараз спарцменка зрабіла паўзу ў спорце, аднак прыхільнікі тэнісу чакаюць яе вяртання.

   6. У 2014 годзе на Беларускім аўтамабільным заводзе БелАЗ створаны самы вялікі самазвал у свеце. Яго вышыня складае амаль 9 метраў, а грузапад’ёмнасць – да 500 тон. Такога гіганта можна сустрэць толькі ў кар’ерах, дзе здабываюцца карысныя выкапні.

   7. З ліпеня 2016 г. упершыню ў навейшай беларускай гісторыі ў краіне з’явіліся манеты. Да гэтага часу былі толькі папяровыя грошы. Новыя беларускія рублі з выгляду крыху нагадваюць еўра, вылучаюцца яркасцю і прыгожым дызайнам. Таму не дзіўна, што наша 100- рублёвая купюра была намініравана на міжнародным конкурсе як “Купюра года”.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 974 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010