Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Дзень беларускага пісьменства 2017 года асаблівы, паколькі мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада Полацка. Полацк прымае Дзень беларускага пісьменства ўжо трэці раз. Знакавыя падзеі сталі вызначальнымі ў выбары месца правядзення мерапрыемства. У гэтым годзе свята адбылася ў Полацку 2 і 3 верасня.
|