Пятница
22.11.2024 11:14

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [741]
Достижения [123] Знаковые события [59]
Выпускнику [43] Всё о ЦЭ/ЦТ [9]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [17]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [252]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [5] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [11]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [12]
ОО "БРСМ" [8]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Памяць пра Янку Купалу
12.12.2017, 20:43

Паслы 36 краін чыталі вершы Янкі Купалы ў МУС Беларусі

Памяць пра вялікага паэта

  Іменем Янкі Купалы названы Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр у Мінску, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, бібліятэкі, школы, вуліцы ў многіх гарадах і населеных пунктах Беларусі. Дзейнічаюць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску і яго філіялы "Акопы", "Яхімоўшчына", "Вязынка", "Ляўкі". Пры гэтым "Вязынка" і "Ляўкі" атрымалі статус Купалаўскіх мемарыяльных запаведнікаў. Літаратурна-мемарыяльны запаведнік "Вязынка" быў створаны ў 1972 годзе да 90-гадовага юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы. Раней у радавой вёсцы беларускага паэта знаходзіўся філіял музея, размешчанага ў Мінску. Пры стварэнні праекта архітэктары пастараліся захаваць прыродны ландшафт Вязынкі з яе планіроўкай, дрэвамі і вадаёмам. Для гэтага яны вывучалі матэрыялы архіваў, розныя звесткі з бібліятэк, газет і часопісаў, а таксама ўспаміны мясцовых жыхароў Вязынкі. Плошча запаведніка Янкі Купалы складае амаль 21 га. Дом, дзе некалі жыў Янка Купала, сёння выглядае гэтак жа, як і ў XIX стагоддзі. У ім знаходзяцца два сенцы і два жылыя пакоі. Сям'я Луцэвічаў жыла ў левай палове дома. У правай частцы жыў дзядзька пісьменніка. Сёння там размяшчаецца літаратурная экспазіцыя музея. Побач з домам растуць дрэвы, пасаджаныя жонкай Янкі Купалы сумесна з беларускімі пісьменнікамі і паклоннікамі яго творчасці. У 1948 годзе на доме беларускага песняра была ўстаноўлена памятная таблічка, а пазней на цэнтральнай алеі запаведніка "Вязынка" з'явіўся бронзавы бюст Янкі Купалы, створаны вядомым беларускім скульптарам Заірам Азгурам.

    Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Ляўкі" быў адкрыты ў 1978 годзе і займае плошчу ў памеры 19 га. Тут адноўлена дача паэта. У 1935-м, пасля наведвання гэтых мясцін у час камандзіроўкі, Янка Купала быў захоплены хараством Аршанскага краю і прыняў рашэнне збудаваць для сябе дачу на цудоўным беразе ракі Днепр непадалёку ад вёскі Ляўкі. Сюды ён прыязджаў кожны год, знаходзячыся на дачы з ранняй вясны і да позняй восені, таму што там яму добра пісалася. Літаратурна-дакументальная экспазіцыя ў мемарыяльным запаведніку "Ляўкі" прысвечана жыццю і творчасці паэта перыяду 30-х гадоў, так званага ляўкоўскага перыяду. Мемарыяльны запаведнік у вёсцы прадастаўляе магчымасць даведацца пра гісторыю жыцця і творчасці аднаго з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў. Скульптар Анатоль Анікейчык стварыў помнік паэту: кожны, хто прыедзе ў Ляўкі, мае магчымасць прысесці на лаўку побач з Янкам Купалам і атрымаць асалоду ад хараства гэтага кутка. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску размешчаны ў самым цэнтры сталіцы на беразе ракі Свіслач. Ён быў адкрыты 20 верасня 1945 года, першым яго дырэктарам была жонка паэта - Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Да 1951 года музей размяшчаўся ў Доме прафсаюзаў, з 1951 па 1959-ы - у Доме пісьменнікаў, а ў 1959 годзе музей Янкі Купалы пераехаў у свой уласны будынак, узведзены па праекце архітэктараў Віктара Волчака і Івана Валадзько. Раней на гэтым месцы размяшчаўся дом Янкі Купалы, у ім ён жыў з сям'ёй з 1927 па 1941 год, але дом згарэў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ў музеі захоўваюцца рэчы, звязаныя з жыццём Янкі Купалы: кнігі, дакументы, аўтографы, а таксама шматлікія работы мастакоў, скульптараў і народных умельцаў, прысвечаныя паэту. Тут абноўлены інтэр'еры рабочага кабінета і гасцёўні Янкі Купалы. У музеі праводзяцца аглядныя і тэматычныя экскурсіі і выставы, арганізуюцца сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, мастакамі і кампазітарамі. Можна паслухаць запісы голасу Янкі Купалы і паглядзець кінастужку, на якой ён зняты. З 1946 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праводзяцца Купалаўскія чытанні. Яны сталі прафесійным форумам для абмеркавання навуковых дасягненняў і праблем купалазнаўства. У 1982 годзе 100-гадовы юбілей з дня нараджэння беларускага паэта па рашэнні ЮНЕСКА адзначаўся ў міжнародным маштабе. Творы Янкі Купалы перакладзены на больш як 110 моў. Паводле яго твораў створаны песні, оперы, сімфоніі, вакальна-сімфанічныя паэмы. Вобраз паэта ўвасоблены ў творах выяўленчага мастацтва. Жыццю і творчасці Купалы прысвечаны хранікальна-дакументальныя фільмы "А зязюля кукавала...", "Шлях паэта", тэлефільмы "За шчасцем, за сонцам", "Паклон мой народу за песні", "Ніколі я не паміраў", "Імша па Купалу", відэафільм "Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка".

    Помнікі паэту ўстаноўлены ў Вязынцы, Ляўках, Радашковічах, на мінскіх Вайсковых могілках, у сталічным парку імя паэта, у Маскве. У Арау-Парку ў Нью-Ёрку (ЗША, штат Нью-Ёрк) ёсць бронзавы бюст паэта. Манумент Янкі Купалы быў створаны беларускім скульптарам Анатолем Анікейчыкам і архітэктарам Сяргеем Баткоўскім і ў 1973 годзе прадстаўлены амерыканскаму боку. Помнік размешчаны побач з манументамі Аляксандру Пушкіну, Тарасу Шаўчэнку і Уолту Уітмену. Устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар беларускага паэта ў Рызе і Вільнюсе, памятны знак у польскім Гданьску.

http://blr.belta.by/dossier/view/paet-belaruskaj-zjamli-da-135-goddzja-z-dnja-naradzhennja-janki-kupaly-59790/

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1629 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010