Уранку настаўнікаў і ліцэістаў віталі дзяўчаты з ХІ “ Б”, якія віншавалі ўсіх са святам і частавалі смачнымі блінамі з мёдам.
Ёсць традыцыя калядаваць, не абыходзіць яе і наша ўстанова, бо для жыхароў слаўнага ліцэя гэта радасць, свята. Каза, мядзведзь і іншыя калядныя постаці пацешылі прысутных віншаваннямі, жартамі.
Безумоўна, пазітыўны настрой панаваў у гэты дзень у кожным куточку ліцэя. Ды і мех калядоўшчыкаў не застаўся пустым.
|