Каманда ліцэя “Магіляўчанкі” – пераможца тэлевіктарыны “Размаўляем па-беларуску”
06.12.2016, 07:40
У тэлегульні ўдзельнікі віктарыны – дзве каманды па тры чалавекі – адказваюць на разнастайныя пытанні на веданне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі, мастацтва. Пры гэтым яны маюць магчымасць праявіць не толькі свае веды, але і вытрымку, хуткую рэакцыю, рашучасць, здольнасць дзейнічаць камандай і будаваць стратэгіі.