Пятница
22.11.2024 11:09

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [741]
Достижения [123] Знаковые события [59]
Выпускнику [43] Всё о ЦЭ/ЦТ [9]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [17]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [252]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [5] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [11]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [12]
ОО "БРСМ" [8]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Мая краіна Беларусь. А ці ведаеце вы, што…
26.12.2017, 21:46

Белавежская пушча – сусветная каштоўнасць

    Белавежская пушча – гэта ўнікальны лясны масіў у Еўропе, дзе захаваліся апошнія рэшткі некалі шырокіх раўнінных першабытных лясоў з прысутнасцю рэліктавых раслін і жывёл, перш за ўсё зубра (у цяперашні час у пушчы жыве больш за 460 асобін гэтага віду). Першая згадка пра пушчу ў рукапісах (Іпацьеўскі летапіс) датуецца 983 г. Тут зарэгістравана больш за тысячу дрэў-волатаў, растуць 600-гадовыя дубы, 350-гадовыя ясені і хвоі, 250-гадовыя елкі, больш за 1000 відаў вышэйшых кветкавых раслін. Такіх драўняных насаджэнняў, якія ўключаюць як элементы тайгі, так і шыракалістых лясоў, ужо нідзе не існуе.

     Белавежская пушча з'яўляецца адным з найбольш каштоўных прыродаахоўных аб'ектаў не толькі Беларусі, але і свету. У 1992 г. рашэннем ЮНЕСКА парк уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва, у 1993 г. яму прысвоены статус біясфернага запаведніка, а ў 1997 г. – прысуджаны Еўрапейскі дыплом.

    Нямала на тэрыторыі Белавежскай пушчы і гісторыка-культурных помнікаў. Захаваліся да нашых дзён старажытныя курганы-могільнікі і камяні - ахвярнікі язычнікаў, дуб са скразным дуплом, які служыў для магічных абрадаў... Тут растуць белая піхта, розныя віды дуба, елка, хвоя, граб, ясень і водзяцца зубры, высакародныя алені, воўкі, дзікі, а таксама самыя разнастайныя віды птушак і рыб. Белавежская пушча па ліку відаў раслін і жывёл не мае сабе роўных у Еўропе.

    Сёння Белавежская пушча ўяўляе сабой адзіны комплекс, які размешчаны на тэрыторыі дзвюх суседніх дзяржаў: 52 тысячы гектараў належаць Польшчы і 152 тысячы - Беларусі.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 963 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010