Среда
04.12.2024 11:47

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [743]
Достижения [123] Знаковые события [59]
Выпускнику [43] Всё о ЦЭ/ЦТ [9]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [17]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [252]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [5] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [11]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [12]
ОО "БРСМ" [9]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Максім Танк
17.09.2022, 17:04

Максім Танк
1912-1995

“Паэзія Максіма Танка трывала і неад`емна ўвайшла ў духоўнае жыццё нашага народа – так, як у хату ўваходзіць хлеб надзённы”, - пісаў Мікола Арочка

   17 верасня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння беларускага народнага паэта Максіма Танка. Гэта адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры.
    Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.  
    Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
    Класік сучаснай беларускай літаратуры Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся 17 верасня 1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
    Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца - з 1932 года. У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў М. Танка "На этапах" (канфiскаваны палiцыяй), у 1937 - другi зборнiк "Журавiнавы цвет" i асобным выданнем паэма "Нарач", у 1938 - трэцi зборнiк "Пад мачтай".
    Памёр Максім Танк у Мінску 7 жніўня 1995 г., пахаваны (паводле завяшчання) на могілках вёскі Слабада (каля Пількаўшчыны) Мядзельскага раёна.

    Імя Максіма Танка прысвоена Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту, Мінскаму педагагічнаму каледжу, Сваткаўскай сярэдняй школе (Мядзельскі раён) і Мядзельскай раённай бібліятэцы, адной з цэнтральных сталічных вуліц. У Мінску, на вуліцы яго імя і на доме, дзе ён апошнія гады жыў і працаваў (вул. Кульман, 15), устаноўлены мемарыяльныя знакі.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 363 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010