Мы любім зіму за тое, што яна прынесла з сабою шмат снегу, радасці і забаў, але надыходзіць наступная пара года – вясна. Свята Масленіца – гэта добрае развітанне з зімой і сустрэча вясны.
Вось і ў нашым ліцэі ў сераду святкавалі Масленіцу. Шчырае і вясёлае атрымалася свята.
Усе ведаюць павер'е: колькі бліноў з'ясі ў апошні тыдзень перад Вялікім постам, столькі шчаслівых дзён будзе ў гэтым годзе. Таму, безумоўна, усіх парадаваў кірмаш: бліны з мёдам, тварагом, варэннем, дранікі...
Арганізавалі цудоўнае свята вучні ХІ ”А” і ХІ ”Б”класаў.
|