Пятница
22.11.2024 17:31

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [741]
Достижения [123] Знаковые события [59]
Выпускнику [43] Всё о ЦЭ/ЦТ [9]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [17]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [252]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [5] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [11]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [12]
ОО "БРСМ" [8]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Меню для разумнікаў
19.03.2017, 21:15

    Напэўна, вы чулі, што ёсць прадукты, якія ў лічаныя хвіліны дапамогуць адчуць прыліў сіл або, наадварот, расслабіцца?

    Калі вы хочаце адчуваць сябе ўпэўнена ў любой сітуацыі і пры гэтым яшчэ і цудоўна выглядаць, звярніце ўвагу на тое, што ляжыць на вашай талерцы.

Хуткая дапамога

   Напрыклад, вам неабходна тэрмінова сканцэнтраваць увагу і сабрацца для вырашэння якога-небудзь пытання. Работу нашай нервовай сістэмы выдатна стымулюе імбір. Дастаткова з’есці крыху імбіру, і вы зноў будзеце ў форме. Калі вы стаміліся, а наперадзе вас чакае сур’ёзная работа, успомніце аб арэхах. Няхай у вас ляжыць пакецік арахісу, міндалю ці фісташак. Каму што падабаецца . Яны вернуць вам працаздольнасць. Такім жа дзеяннем валодаюць і бананы. У іх шмат сератаніну – гармону задавальнення - і тыразіну, які адказвае за канцэнтрацыю ўвагі.

Менш тлушчу!

Памятайце аб такой важнай дэталі: ежа для розуму і добрага настрою не павінна быць тлустай. Невыпадкова пасля сытнага абеду нас так цягне задрамаць. Большасць тлушчаў у вашым рацыёне павінна быць з сямейства амега – 3. Яны стымулююць работу мозгу. Асабліва многа гэтых кіслот у рыбе.

Салодкае жыццё

         Каб хутчэў “варушыць” мазгамі , нам неабходна салодкае. Гэта, значыць, глюкоза. Выдатны сродак – невялікі кавалачак шакаладу ці некалькі штук шакладнага пячэння. Нават пах шакаладу актывізуе работу мозгу. Добра таксама “падсаладзіць” сабе жыццё кавалкам чорнага хлеба, арэхамі і фасоляй. У іх змяшчаецца шмат карысных складаных вугляводаў і поліцукрыдаў, якія павольна расшчапляюцца. Ідэальна, калі вы заўсёды будзеце мець пад рукой сухафрукты. У іх шмат вітамінаў і мікраэлементаў, якія задавальняюць патрэбу арганізма ў глюкозе.

Заўсёды на талерцы

         Ешце паболей ананасаў, лімонаў, яблыкаў. Яны змяшчаюць шмат вітаміну  С, а ён актывізуе работу мозгу, і спецыяльныя рэчывы, што паляпшаюць памяць. Не адмаўляйцеся ад брусельскай капусты – яна зробіць вас больш уважлівымі. Морква ўдзельнічае ў абнаўленні клетак мозгу і дорыць вам добрую памяць.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 960 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010