21 лютага ў ліцэі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. Раніцай вучняў і супрацоўнікаў ліцэя запрасілі прыняць удзел у акцыі "Гавары са мной па- беларуску". Арганізатарамі сталі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Кокатава Любоў Андрэеўна і Клімчук Ірына Мікалаеўна, а таксама вучні 11 А і 11 Г класаў. Пасля вучэбных заняткаў для навучэнцаў ліцэя сумесна з Беларускім Рэспубліканскім Саюзам Моладзі была арганізавана гульня-квэст з той жа назвай "Гавары са мной па-беларуску". Удзельнікамі квэста сталі каманды ліцэістаў 9 - 11 класаў. Вучні захапіліся гульнёй, прадэманстравалі глыбокія веды не толькі па мове і літаратуры, але і па этнаграфіі, культуры беларусаў, музыцы. Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца 28 лютага ў 11.10 ў актавай зале ліцэя, на якое запрашаюцца ўсе ўдзельніка квэста.
|