Першы помнік Касцюшку ў Беларусі ўсталявалі, адкрыццё — 12 мая
Першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі ўжо ўсталявалі. Ён знаходзіцца ў Марачоўшчыне каля Косава ў Івацэвіцкім раёне, каля музея нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША. Урачыстае адкрыццё запланаванае на 12-ю гадзіну 12 мая.
"Такіх прыгожых помнікаў вы яшчэ не бачылі", — адзначае ініцыятар гэтага праекту, грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка.
Тадэвуш Касцюшка (1746 — 1817) быў кіраўніком вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць Расійскай імперыі. Таксама ён удзельнічаў у вайне за незалежнасць Злучаных Штатаў. Дагэтуль у нашай краіне былі толькі два бюсты Касцюшкі, усталяваныя ў вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (там была сядзіба Касцюшкаў) і на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску.
|