Пятница
22.11.2024 08:47

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [741]
Достижения [123] Знаковые события [59]
Выпускнику [43] Всё о ЦЭ/ЦТ [9]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [17]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [252]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [5] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [11]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [12]
ОО "БРСМ" [8]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Пісьменнікі-юбіляры ў першым месяцы вясны
28.02.2018, 21:30

    Бутрамееў Уладзімір Пятровіч (нарадзіўся 20.03.1953, в.Расна Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.) , празаік, драматург. Член СП СССР (1987). Піша на рускай і беларускай мовах.

Нарадзіўся ў сям і настаўнікаў. Бацька,Пётр Андрэевіч, — выкладчык гісторыі, маці, Волькава Вера Уладзіміраўна, — выкладчыца фізікі і матэматыкі. У 1970 У.Бутрамееў скончыў Раснянскую сярэдннюю школу і паступіў на геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута, які скончыў у 1974. У 1985 па рэкамендацыі кінастудыі “Беларусьфільм” паступіў на сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых двухгадовых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, якое скончыў у 1987, атрымаўшы спецыяльнасць кінадраматурга мастацкага фільма. Вучыўся ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах (1989-91 ). З 1991 працуе на Беларускім тэлебачанні.

    Вядомасць У. Бутрамееву як драматургу прынёс спектакль на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» (другая назва — «Крык на хутары», 1989). Пастаноўку п'есы здзейсніў рэжысёрВалерый Раеўскі. Канфлікт у драме Бутрамеева — паміж філасофіяй селяніна-працаўніка і сілай руйнавання, якую ўвасабляе сталінская калектывізацыя. Аўдзей, аднаасобнік на хутары, трымаецца спрадвечнага, традыцыйнага ўкладу жыцця. Галоўная крыніца яго дабрабыту — праца: цяжкая, катаржная, але самаахвярная і сумленная. І неадольнае жаданне селяніна мець кавалак уласнай зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Уладзімір Бутрамееў паказвае прывязанасць Аўдзея да зямлі як абсалютна натуральнае чалавечае пачуццё. Гісторыя раскулачвання Аўдзея падаецца як ачышчальная пакута, як ахвярніцкі акт — адсюль і евангельская назва спектакля.

    П'еса «Ізноў Несцерка» (1986) У. Бутрамеева — рымейк. Яна створана паводле фальклорных крыніц. Перад чытачом паўстае кемлівы і спрытны, дасціпны і знаходлівы, практычны і крыху хітраваты селянін. Да таго ж ён — сапраўдны жыццялюб, па-народнаму мудры беларус.

 

Генадзь Пятровіч Пашкоў 

    Нарадзіўся ў вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.

    Пасля сканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1972 гг. працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. З 1972 года ў часопісе«Полымя» — загадчык рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979 года — намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету». З лютага 1996 года да 2008 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 года да 2016 года — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

    Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года. З 1996 года — член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.

     У друку выступае з 1967 года. Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім святлом благаславёны» (2006). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999), кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). З'яўляецца аднім з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…».

    У 1980 годзе стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок» (Масква, 1977), «Дыстанцыя небяспекі». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998).

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1699 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010