Пятница
22.11.2024 09:05

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [741]
Достижения [123] Знаковые события [59]
Выпускнику [43] Всё о ЦЭ/ЦТ [9]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [17]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [252]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [5] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [11]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [12]
ОО "БРСМ" [8]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



115-годдзе з дня нараджэння Платона Галавача
18.04.2018, 22:45

Галавач Платон Раманавіч

(1903-1937)

Беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч

   Нарадзіўся 18 красавіка 1903 г. у сялянскай сям'і ў в. Пабокавічы Бабруйскага раёна. Рана страціў маці. Вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе, быў членам літаратурнага гуртка.

   Будучы адным з арганізатараў камсамольскага руху ў воласці, стварыў у 1920 г. у роднай вёсцы камсамольскую ячэйку. Змагаўся з непісьменнасцю сялян, з аднадумцамі-сябрамі ячэйкі адчыніў хату-чытальню, кнігі для якой яны дастаўлялі з Бабруйска. Камсамольцы арганізавалі і працу клуба.

   Платон Галавач быў сельскім карэспандэнтам павятовай газеты «Камуніст». У бабруйскай газеце публікаваліся яго артыкулы пра жыццё камсамольцаў роднай вёскі.

   На здольнага камсамольскага лідара звярнула ўвагу Вера Харужая, якая ў той час працавала ў павятовым аддзеле палітадукацыі і не аднаразова прыязджала ў Гарбацэвічы. Па яе рэкамендацыі Бабруйскі павятовы камітэт камсамола накіроўвае Платона Галавача на вучобу.

   У 1922-23 гг. вучыўся ў Мінскай партшколе, у 1926 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт.

   У 1922-23 гг. ён працаваў інструктарам Барысаўскага павятовага камітэта камсамола. З 1926 узначаліў у ім аргаддзел.

   У 1923 г. стаў членам ВКП(б). З 1928-га года абраны 1-м сакратаром ЦК ЛКСМБ.

   З 1923 па 1928 гг. узначальваў літаратурную арганізацыю «Маладняк». Пасля яе рэарганізацыі ў лістападзе 1928-га ў БелАПП (Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў) стаў членам новай структуры.

  

 

   Быў членам ЦК КПБ (1927-30 гг.), членам ЦВК БССР (1927-35 гг.). У 1929-30 гг. Платон Галавач працаваў намеснікам наркама асветы БССР.

   З 1934 г.- член Саюза пісьменнікаў СССР. Быў рэдактарам газеты «Чырвоная змена», часопісаў «Маладняк», «Полымя» (быў яго першым рэдактарам).

   Творчую дзейнасць распачаў у 1921 годзе. Першае апавяданне «Загубленае жыццё» было апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь» (1925). Потым выйшлі зборнікі апавяданняў «Дробязі жыцця» (1927), «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934).

Тэматыка шматлікіх аповесцяў, апавяданняў, нарысаў звязана з грамадзянскай вайной і жыццём вёскі. Творы П. Галавача карысталіся поспехам, перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, ідыш i іншыя мовы.

   П. Галавач пражыў усяго 34 гады. У беларускай літаратуры XX стагоддзя, бадай, не знойдзеш другога пісьменніка, у якога засталася б такая багатая неапублікаваная літаратурная спадчына, як у Платона Галавача. Многія творы пісьменніка засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Усе планы i намеры перакрэсліла трагічная гібель. 11 жніўня 1937 г. быў арыштаваны. На месцы арышту ў Мінску па вул. Маскоўскай, 8/1, кв. 34 канфіскавана 67 сшыткаў рукапісаў.

   Ва ўспамінах пісьменніка С. Шушкевіча, які прайшоў праз мінскую турму НКВД, ёсць радкі аб сустрэчы з Платонам Галавачом. «Платона Галавача і Васіля Каваля я бачыў апошні раз 3 кастрычніка 1937 года. Іх прывялі сведчыць супраць мяне. Скатаваны і знясілены, Платон Раманавіч доўга маўчаў… Нарэшце загаварыў: “За [мной] няма ніякай віны, таксама, як і за кожным з нас”. Сказаў і заплакаў…» (з кн. В. Куляшовай, 1989г.).

Перад судом Платон Раманавіч у сваёй камеры пакінуў запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон».

   Суд адбыўся ўвечары 28 кастрычніка і доўжыўся 15 хвілін. На ім Галавач прызнаў сябе вінаватым. Тройка НКВД асудзіла яго як «арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» і за «правядзенне нямецка-фашысцкай дзейнасці» прысудзіла да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці.

    Прысуд прыведзены ў выкананне 29 кастрычніка ў Мінскай турме НКУС. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 25 ліпеня 1956 г.

 

Землякі ўшаноўваюць памяць аб П. Галавачу. Імем Платона Галавача названы вуліца і завулак у Бабруйску. У 1968 годзе на будынку Гарбацэвіцкай школы Бабруйскага раёна, дзе вучыўся пісьменнік, адкрыта мэмарыяльная дошка.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 989 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010