Каляды ў нашым ліцэі - незабыўнае свята. Таму 17 студзеня ва ўстанове панаваў асаблівы настрой. Раніцай у фае ліцэя навучэнцаў і настаўнікаў віталі са смачнымі блінамі і пірагамі вучаніцы ХІ “Б” Шусцікава Марыя і Якімчанка Анжэла.
А пасля свята працягвалася ў кожным класе, у кожным кутку ліцэя.
Далейшы працяг свята – “Кірмаш”. Усялякіх прысмакаў было столькі, што самы патрабальны яго наведвальнік не застаўся без пачастункаў.
Вялікі дзякуй вучням ХІ-ых класаў за цудоўна арганізаванае і праведзенае свята, за магчымасць далучыцца да вытокаў нашай культуры.
|