Пятница
22.11.2024 05:17

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [741]
Достижения [123] Знаковые события [59]
Выпускнику [43] Всё о ЦЭ/ЦТ [9]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [17]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [132] Лицейские субботы [252]
750 лет Могилёву [5] Ресурсный центр по математике [8]
Ресурсный центр по астрономии [18] Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2]
Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [5] 80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [11]
Концепция развития общества на 2024-2025 [7] РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [12]
ОО "БРСМ" [8]

Важные проекты

Молодежь Беларуси

Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



У чэрвені адзначаюць юбілей
14.06.2018, 21:38

   Імя пісьменніка Анатоля Бутэвіча добра вядома ў культурніцкіх колах Беларусі. У мінулым — старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку (1994—1996), Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску (1996—1998), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі (1998—2000). А сёння — проста добры пісьменнік і няўрымслівы даследчык айчыннай гісторыі, нераўнадушны і надзвычай актыўны чалавек, якога можна часта ўбачыць на тэатральных і кінапрэм’ерах, вернісажах, іншых знакавых культурных мерапрыемствах, пастаянны ўдзельнік Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Анатоль Іванавіч — аўтар шматлікіх кніг гістарычнай прозы і гісторыка-дакументальнай літаратуры, у тым ліку рамана “Каралева не здраджвала каралю” пра каханне 17-гадовай Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага караля польскага і вялікага князя літоўскага Ягайлы, “Таямніцы Мірскага замка. Падарожжы па сівых мурах з Адамам Міцкевічам”, “Раскіданае гняздо крывіцкай славы”, серыі “Сем цудаў Беларусі” і інш., кніжак для дзяцей, перакладаў. Надоечы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся творчы вечар пісьменніка, прымеркаваны да яго нядаўняга 65-гадовага юбілею і выхаду яго новай кнігі “Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ў глыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем”, дзе аўтар з той жа скрупулёзнасцю, як і ў выпадку з кнігай пра Мірскі замак, прасочвае найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжа і роду Радзівілаў, асабліва завастраючы ўвагу на тайнах і загадках, звязаных з Нясвіжскім замкам, па-свойму спрабуючы іх разгадаць.

   Ніжэй фрагменты выступлення пісьменніка, якія, здаецца, дастаткова поўна раскрываюць яго асобу.

***

   Я нарадзіўся ў 1948 годзе. І вось неяк нечакана для сябе прыдумаў-знайшоў адну цікавую, на мой погляд, формулу — што для мяне 1948 год. Нават без разважанняў, толькі канстатацыя фактаў. 1948 год — гэта тры гады пасля Вялікай Перамогі, чатыры гады пасля вызвалення Беларусі. 563 гады з часу заключэння Крэўскай уніі, калі Вялікае Княства Літоўскае набыло новы статус, новы кірунак жыцця ў Еўропе. 526 гадоў з часу чацвёртага шлюбу Ягайлы з Соф’яй Гальшанскай у нашым Наваградскім замку. 431 год з часу выхаду першай беларускай кнігі, выдадзенай Францішкам Скарынам. 365 гадоў з часу закладкі мураванага Нясвіжскага замка. І ажно 43 гады да незалежнасці Беларусі! 1948 год — гэта 31 год з часу Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. 17 гадоў да палёту Гагарына. 9 гадоў з часу ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў адну дзяржаву. Ну, і яшчэ сякія-такія знакавыя, асабістыя для мяне і некаторых дарагіх мне людзей лічбы. У 1948 годзе быў усяго 31 год Эльжбеце Радзівіл — апошняй жыхарцы былога радзівілаўскага Нясвіжа. Цяпер яна жыве ў Варшаве, летась адзначыла 95-годдзе і прылятала яшчэ сюды ў Мінск, дзе мы з ёй мелі спатканне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Усяго 20 гадоў у 1948 годзе было Радзіму Гарэцкаму, 16 гадоў — Адаму Мальдзісу, 13 гадоў — Васілю Зуёнку, 10 гадоў — Уладзіміру Гілепу, 6 месяцаў — Навуму Гальпяровічу. 35 гадоў было Івану Бутэвічу, якому 25 красавіка гэтага года споўнілася б 100 гадоў, і 25 гадоў — Марыі Бутэвіч, якой бы сёлета ў жніўні споўнілася 90 гадоў. 27 гадоў заставалася да нараджэння Сяргея Бутэвіча, майго першынца, 29 гадоў — да нараджэння Веры Бутэвіч і 35 гадоў — да нараджэння Надзі Бутэвіч. І, нарэшце, самае дзіўнае супадзенне. У 1948 годзе быў падпісаны дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж СССР і Румынскай Народнай Рэспублікай, а праз 50 гадоў у Бухарэсце з’явіўся першы пасол незалежнай Беларусі, якім быў Бутэвіч… Вось што для мяне 1948 год, год майго нараджэння.

 

***

   Я гаварыў пра гэта неаднойчы і не стамлюся паўтараць: Максім Багдановіч — мой любімы паэт, ён так і нераскрыты для мяне напоўніцу… Я жыў на хутары і не ўяўляў, што пра ўсё гэтае маё, хутарское, ужо напісаў Максім: “У бубны дахаў вецер б’е, // Грыміць па ім, звініць, пяе”; “Па-над белым пухам вішняў, // Быццам сіні аганёк, // Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі // Сінякрылы матылёк”; “Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй, // І павёў яго ў цёмную даль за сабой”. Але той жа Багдановіч сказаў і пра тое, што я, можа, і не бачыў на сваім хутары: “Хто мы такія? // Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс. // Нашто ж на зямлі // Сваркі і звадкі, боль і горыч, // Калі ўсе мы разам ляцім // Да зор?”. Дык вось калі ўсе мы разам ляцім да зор, навошта ж шкодзім адно аднаму, навошта імкнёмся часам не падтрымаць, не ўзняць, а прынізіць, затаптаць, зганьбіць? Калі б мы зразумелі, што на зямлі трэба множыць дабро, жыццё наша было б значна лепшым, дабрэйшым, шчырэйшым… Дабро ж вяртаецца да цябе дабром. Ёсць добры выраз: “Рабі людзям тое, што хочаш, каб яны рабілі табе”. Або: “Што зробіш, тое і атрымаеш”. Трэба памятаць пра гэта. Павінен вам прызнацца, што мяне на гэтай зямлі трымаюць вера і надзея. Вера — у добрых людзей, у дабрыню людзей. Надзея — на тое, што добрых людзей будзе больш. Таму і дочкі мае — Вера і Надзея…

***

   Усё, што я здолеў зрабіць, я зрабіў дзякуючы добрым людзям, якія мне спрыялі і спрыяюць. І ў людзі выйшаў дзякуючы добрым людзям. Вядома, быў час, калі я не мог і ўявіць сабе, што некалі буду на кватэры Максіма Танка разам з ім піць чай, разам з Іванам Шамякіным браць чарку, назіраць працэс нараджэння твораў у майстэрнях нашых народных мастакоў, сутыкацца ў розных нефармальных сітуацыях з сэрцам, з тварам Беларусі з гэткімі добрымі вачыма — з народнай артысткай Марыяй Георгіеўнай Захарэвіч. А лёс даў мне такое шчасце.

***

   Экспедыцыя “Дарога да святыняў”, якая штогод праводзіцца напярэдадні Дня беларускага пісьменства, — гэта ўнікальная з’ява для тых, хто ў ёй удзельнічае, і для тых, хто слухае ўдзельнікаў. У мінулым годзе зрабіў для сябе нечаканае адкрыццё. Штогод экспедыцыя пачынаецца са Святога поля, што каля Баранавіч. Там клалі галовы і ў далёкую Шведскую вайну, і ў Вялікую Айчынную… Калі бралі адтуль пясок для будаўніцтва дарогі, знайшлі вядомы сёння абраз цудатворны, які захоўваецца ў епархіі ва Уладыкі Філарэта. Гэтае Святое поле сёння шанаванае. Дзякуючы намаганням Ніны Загорскай, там маецца паўстаць царква… А мне падумалася: дык наша ж уся зямля святая. Уся Беларусь — гэта святое поле. Колькі войнаў гойсала па гэтым полі, колькі разоў душу адрывалі ад цела, а яно, наша святое беларускае поле, усё роўна расло, аднаўлялася, станавілася на крыло. Поле наша — святое, і народ наш таксама святы.

***

   Мяне цешыць, што сённяшняе маладое пакаленне імкнецца да ведання сваёй гісторыі. Я часта задаю пытанне на сустрэчах са школьнікамі і навучэнцамі: “А ці ведаеце вы, які быў дэвіз паўстанцаў Кастуся Каліноўскага?” Канечне ж, далёка не ўсе ведаюць. Але ніколі не забуду, напрыклад, калі ў адказ на гэтае маё пытанне падчас сустрэчы з курсантамі Сувораўскага вучылішча падняліся рукі. Мне было настолькі прыемна! “Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна!” Гэтыя карэнныя добрыя словы павінны быць у душы кожнага з нас. То ўзаемна! Гэта значыць, Беларусь табе тым жа адплаціць — ступенню тваёй любові. Будзем аптымістамі! Шклянка напалову поўная, а не напалову пустая. Я веру, што мы былі, ёсць і будзем. Але калі хочам, каб пасля нас нешта засталося, давайце… проста разгадваць таямніцы Нясвіжскага замка.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 1207 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет имени Л.Е.Маневича" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010