11 лютага ліцэістаў гасцінна сустракаў Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава. Шмат цікавага даведаліся вучні Х “Б” класа пра жыццё і творчасць вядомага беларускага мастака. Незвычайнае завяршэнне экскурсіі – квэст “Суперрарытэт” – дазволіў адкрыць новае і нязведанае, адчуць сябе часткай таямнічага і недасягальнага…