Задачкі для кемлівых
- Два землякопы канаву капалі.
За 2 гадзіны 2 метры праклалі.
Каб вырыць сто метраў за 100 гадзін,
Колькі работнікаў трэба?
- Шасцёра рыбакоў
З’елі 6 судакоў
За 6 дзён.
А дзесяць рыбакоў
З’ядуць 10 судакоў
За ? дзён?
- У бацькі 6 сыноў расце.
А ў кожнага – сястра.
Дык колькі ў той сям’і дзяцей?
Нам палічыць пара!
- За сталом сядзіць прафесар
І змагаецца са стрэсам.
Сын прафесарскага бацькі
Пад сталом збірае цацкі.
А прафесарскага сына тата
Моўчкі п’е гарбату.
Разбярыся, што ды як:
Хто каму які сваяк?
- Прычасаныя дзяўчынкі
Хваляцца на перапынку:
Нас, прыгожых, столькі ж зноў,
Як кудлатых хлапчукоў!
Запытаюся я ў вас.
Думайце, рабяты:
Больш дзяўчат прыйшло ў той клас
Ці дзяцей кудлатых?
Адказы:
1. Адзін.
2. 6 дзён.
3. 7 дзяцей.
4. Прафесар, брат і муж прафесара.
5. Пароўну
|