Здаўна развітанне з зімой на Русі ператваралася ў грандыёзнае народнае гулянне: шумнае, вясёлае і шматлюднае. Сёння гэты старажытны абрад вядомы нам як Масленіца. Цэлы тыдзень доўжацца ўрачыстасці, і кожны дзень напоўнены асаблівым сэнсам. Галоўным сімвалам тыдня лічацца бліны, а фінальным акордам - спальванне пудзіла, якое азначае прыход Вясны.
У нашым ліцэі з павагай ставяцца да народных звычаяў, таму ў чацвер, 19 лютага, тут разгарнуліся масленічныя гулянні. Вядома, разводзіць адкрыты агонь і спальваць пудзіла забаранілі нормы пажарнай бяспекі, але без галоўнага не абышлося: спявалі песні, вадзілі карагоды і, зразумела, елі бліны.
Сэрцам свята стаў «Масленічны кірмаш», падрыхтаваны сіламі вучняў 11 «А» класа і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Клімчук Ірынай Мікалаеўнай. Жадаючых пакаштаваць гарачыя аладкі, пірагі і бліны было так шмат, што выстраілася вялікая чарга, аднак пачастункаў хапіла абсалютна ўсім!
|